У якіх мінскіх барах можна паглядзець матч БАТЭ-Вентспілс?

Другі матч кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ правядзе ў родным Барысаве 5-га жніўня. Сапернік – латышскі “Вентспілс”. Натуральна, што на барысаўскім стадыёне ўсе ахвотныя не змесцяцца.
Паглядзець матч можна не толькі дома на канапе, але і ў барах у кампаніі іншых фанатаў. У сталіцы прагляд матчу плануюцца ў такіх кавярнях, як “Міленіўм”, “Авертайм”, “Ямайка”, “Яблык” і дзясятках іншых. Галоўнае – загадзя патэлефанаваць у бар і зарэзерваваць месца.

“Мяркуем, што трансляцыя будзе, на ўсялякі выпадак ператэлефануйце за дзень да матчу, — папярэджваюць у сталічнай установе Pub Club Mixx. —  Піва ў нас “Гінес”, “Козел”, “Паўланер”, “Пілснер”. У сярэднім 13-14 тысяч. Ёсць яшчэ і “Аліварыя”.

Нагадаем, што ў першым матчы з лікам 1:0 перамаглі латышскія футбалісты. Таму ўсё вырашыцца менавіта ў Барысаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі