У Японіі "непапулярныя" мужчыны выступілі супраць парачак, што трымаюцца за рукі

У Японіі "непапулярныя" мужчыны выступілі супраць парачак, што трымаюцца за рукі

24 снежня ў Токіа прайшоў "Марш самотных мужчын". Яны пратэставалі супраць "пачуццяў напаказ": аказваецца, самотных японскіх мужчын вельмі засмучае шчасце іншых людзей, асабліва калі яны дэманструюць яго ў грамадскіх месцах. 

Мужчыны стварылі "Рэвалюцыйны альянс непапулярных мужчын" і выйшлі на вулічную акцыю. Твары большасці "непапулярных" былі закрытыя. Завадзіла з мегафонам рэгулярна выдаваў крычалкі ў стылі "Знішчы каляды", а ў руках мітынгоўцы трымалі плакаты з фразамі "Пакайцеся, пары!", "Не важна, колькі разоў вы займаецеся сэксам!" і іншымі.

"Непапулярныя" мужчыны выступаюць не супраць усіх парачак, а толькі тых, якія дэманструюць сваю любоў на публіцы. Асабліва іх раз'юшвае, калі закаханыя шпацыруюць, трымаючыся за рукі. 

Шэсце праходзіла пад наглядам паліцыі і атрымалася нешматлюдным, у ім узялі удзел хіба што 20 чалавек. Акцыя скончылася заклікам спальваць калядныя елкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі