У Японіі працуюць над вакцынай ад COVID, якая дае пажыццёвы імунітэт

Калі клінічныя выпрабаванні пройдуць паспяхова, то прынцыпова новая вакцына з'явіцца на рынку ўжо ў 2024 годзе / ілюстрацыйнае фота
Калі клінічныя выпрабаванні пройдуць паспяхова, то прынцыпова новая вакцына з'явіцца на рынку ўжо ў 2024 годзе / ілюстрацыйнае фота

Японскія навукоўцы з Такійскага інстытута медыцынскіх навук працуюць над вакцынай, якая будзе эфектыўная супраць каранавіруса на працягу ўсяго жыцця чалавека, паведамляе выданне The Japan Times.

Ужо праведзены эксперыменты на мышах. Вынік: ўзроўні антыцелаў пры увядзенні вакцыны захоўваліся больш за 20 месяцаў. А ўсе вакцынаваныя мышы, якіх мэтанакіравана заразілі, змаглі выжыць.

Вядома, што японскі вытворца лекаў Nobelpharma плануе правесці першыя фазы клінічных выпрабаванняў гэтай вакцыны ў першай палове 2023 года. Мяркуецца, што ў выпрабаваннях прымуць удзел да 200 чалавек, уключаючы тых, хто перанёс COVID, і тых, хто прайшоў вакцынацыю. Калі ўсё пройдзе паспяхова, то вывесці прэпарат на рынак пры наяўнасці фінансавання можна будзе ўжо ў 2024 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі