У Ёрку ў караля Вялікабрытаніі Карла III кідалі яйкі

Карл III у Ёрку / Скрыншот з відэа "Бі-Бі-Сі"
Карл III у Ёрку / Скрыншот з відэа "Бі-Бі-Сі"

У караля Вялікабрытаніі Карла III кідалі яйкі. Здарэнне адбылося ў сераду ў Ёрку на вуліцы каля гарадской брамы. Невядомы мужчына кінуў некалькі яек у бок караля і яго жонкі каралевы-кансорт Камілы, але не патрапіў у іх. Зламысніка затрымалі.

Карл III быў абвешчаны каралём неўзабаве пасля смерці сваёй маці Лізаветы II. Яе не стала 8 верасня 2022-га на 97-м годзе жыцця. Каранацыя пройдзе 6 траўня 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі