Каранацыя Карла III прызначана на 6 траўня 2023 года
Кароль Вялікабрытаніі Карл III / https://www.facebook.com/TheBritishMonarchy
Каранацыя Карла III прызначана на 6 траўня 2023 года. У аўторак дату назваў Букінгемскі палац. Раней у СМІ называлася верагодная дата — 3 чэрвеня 2023-га, і яна не пацвердзілася.
Цырымонія пройдзе ў Вестмінстарскім абацтве. Разам з Карлам III у якасці каралевы-кансорта будзе каранавана яго жонка Каміла.
Карл III быў абвешчаны каралём неўзабаве пасля смерці сваёй маці Лізаветы II. Яе не стала 8 верасня 2022-га на 97-м годзе жыцця. Папярэдні раз Вялікабрытанія праводзіла каранацыю 2 чэрвеня 1953 года. Лізавета II тады таксама доўга чакала ўрачыстай цырымоніі, паколькі каралевай яна стала 6 лютага 1952 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.