У забойстве і расчляненні цела 27-гадовай мінчанкі падазраецца яе былы муж

Мужчына падазраецца ў жахлівым забойстве Ганны Сардэчкінай. Ён ужо прызнаўся ў здзейсненым. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", жанчыну задушылі, а пасля яе цела было пасечанае на кавалкі. Астанкі знайшлі ў пакетах на дне Цнянскага водасховішча.


Ганна Сардэчкіна знікла ў Мінску 12 жніўня пры невядомых абставінах. Ад таго часу яе шукалі праваахоўнікі і валанцёры. У загінулай застаўся маленькі сын. Сардэчкіна была інструктурам па стральбе з традыцыйнага лука і кіравала клубам "Ліга Вольных Стралкоў".
 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі