У жніўні ў Мінску знізіўся сярэдні заробак
У жніўні ў Мінску знізіўся сярэдні заробак. Калі ў ліпені ён складаў 1141,3 рубля, дык у мінулым месяцы — 1138,3. Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.
Знізіўся сярэдні заробак нават у сферы ІТ — з 3733,5 рубля ў ліпені да 3623,6 у жніўні. Тым не менш, ён застаецца самым высокім у Мінску. На другім месцы — сфера інфармацыі і сувязі (заробак знізіўся з 2945,9 да 2901,7 рубля), на трэцім — спецыялісты, занятыя ў дзейнасці паветранага транспарту (іх заробак за месяц павялічыўся — з 2394 да 2424,1 рубля), інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.