У Жыровічах усталявалі помнік святару, закатаванаму ў сталінскім лагеры

У Жыровічах усталявалі помнік святару, закатаванаму ў сталінскім лагеры

У Жыровічах (Слонімскі раён) усталявалі помнік святару, закатаванаму ў сталінскім лагеры. Двухметровую бронзавую фігуру Серафіма Жыровіцкага (Рамана Шахмуця, 1901 — 1946) усталявалі на гранітным пастаменце каля ўваходу ў праваслаўны манастыр. Святара арыштавалі ў 1944 годзе савецкія карныя органы за тое, што ён падчас нямецкай акупацыі аднаўляў у Беларусі рэлігійнае жыццё, адкрываў храмы. Яго асудзілі на 5 гадоў зняволення і адправілі ў лагер у Горкаўскую вобласць Расіі. Там святара закатавалі — прывязалі да двух машын, якія раз'ехаліся ў розныя бакі... У 1999 годзе Серафіма Жыровіцкага прылічылі ла ліку новапакутнікаў зямлі Беларускай.

Усталяванне помніка было прымеркавана да юбілейных святаў Жыровіцкай абіцелі, але іх перанеслі з-за распаўсюду каранавіруса.

У Жыровічах усталявалі помнік святару, закатаванаму ў сталінскім лагеры
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі