У Жыткавічах абследавалі людзей на прадмет хімічнага атручвання
У Жыткавічах абследавалі людзей на прадмет хімічнага атручвання. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося 2 лютага ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Работнік рыхтаваў раствор для абеззаражання вады ў басейне і ў ёмістасць з вадкім растворам хлору памылкова выліў... саляную кіслату, пачалася хімічная рэакцыя з вылучэннем пароў.
На той час у будынку школы знаходзілася 18 дзяцей і 11 дарослых. Неўзабаве бацькі з дзецьмі раз'ехаліся па дамах. Было вырашана іх абтэлефанаваць і накіраваць на абследаванне ў бальніцу. Пасля агляду трое дзяцей і адзін дарослы былі там пакінутыя. У далейшым дыягназ "хімічнае атручванне" ў іх не пацвердзіўся.
Прадстаўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўзялі пробы вады ў басейне, і слядоў небяспечнага хімічнага рэчыва ў вадзе не выявілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.