У ЗША на федэральным узроўні легалізавалі аднаполыя шлюбы
Цяпер аднаполыя пары могуць узяць шлюб у любым штаце ЗША.
Як паведамляе агенцтва Bloomberg, рашэнне Вярхоўнага суда завяршае самую значную трансфармацыю ў разуменні правоў чалавека ў ЗША за апошнія паўстагоддзя. Яго параўноўваюць з пастановай 1967 года, якое замацавала права на міжрасавыя шлюбы.
На карысць дадзенага рашэння выказаліся пяцёра членаў Вярхоўнага суда, астатнія чацвёра галасавалі супраць, перадае Interfax.
Такім чынам, суд зняў забарону на аднаполыя шлюбы ў 14 штатах, дзе яна яшчэ захоўвалася. Першым штатам, дзе было дазволена людзям аднаго полу браць шлюб, 11 гадоў таму стаў Масачусэтс.
Апытанне праведзенае Gallup, паказвае, што падтрымка аднаполых саюзаў у ЗША дасягнула рэкорднага ўзроўню: у траўні за іх легалізацыю выказаліся 60% апытаных у параўнанні з 27% у 1999 годзе.
Фота: townhall.com