У ЗША прайшоў конкурс на званне самага выродлівага сабакі (фота)
Ён праводзіўся ўжо 25-ы раз. Перамог Квазімода, метыс галандскай аўчаркі з дэфектам спіны.
У ЗША ў каліфарнійскім горадзе Паталума прайшоў 25-ы па ліку конкурс на званне самага выродлівага сабакі. Перамог у ім Квазімода, метыс галандскай аўчаркі з дэфектам спіны. Сабака жыве ў Флорыдзе, яму 8 гадоў. Гаспадар пераможцы атрымае 1500 долараў, інфармуе Delfi.
У конкурсе сёлета ўдзельнічалі каля 800 сабак з усяго свету.
Фота: Reuters/Scanpix