У ЗША выбралі самага агіднага сабаку

У ЗША выбралі самага агіднага сабаку

У ЗША выбралі найагіднейшага сабаку. Такі конкурс ладзяць штогод і гэтым разам перамога дасталася трохгадоваму мастыфу па мянушцы Марта з каліфарнійскага горада Себастопаль.

Марта доўгі час пакутвала ад болю і практычна нічога не бачыла, таму гаспадар спрабаваў ад яе пазбавіцца, выставіўшы паведамленне аб продажы сабакі. Нарэшце Марту заўважылі супрацоўнікі прытулка для жывёл і забралі яе. Там яна перанесла некалькі аперацый і аднавіла амаль страчаны зрок. Яе новая гаспадыня Джэсіка Буркарт палічыла Марту “чароўнай” і забрала да сябе.

Марта мае звычку гучна храпець, калі спіць. Таксама яна перакульвае любую ёмістасць з вадой, якую бачыць, і аблізвае ўсіх гасцей.

Падчас цырымонія абвяшчэння пераможцы конкурсу Марта проста заснула на сцэне, паведамляюць замежныя СМІ.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі