У ЗША заявілі, што не могуць дазволіць Пуціну "маршыраваць па Еўропе"

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Майк Джонсан заявіў, што Вашынгтон выдзеліць дадатковую дапамогу як Ізраілю, так і Украіне. Паводле яго слоў, "усё вырашыцца ў бліжэйшыя дні", у Кангрэсе ідуць "актыўныя перамовы". Джонсан дадаў, што ўсе тыя, хто вырашае гэтае пытанне, разумеюць патрэбу тэрміновых рашэнняў.

Майк Джонсан падкрэсліў, што на першым месцы цяпер для ЗША стаіць дапамога Ізраілю, хоць дапамога Украіне таксама ўваходзіць у спіс прыярытэтаў. "Зразумела, мы не дазволім Уладзіміру Пуціну маршыраваць па Еўропе і мы разумеем неабходнасць аказання [Украіне] дапамогі", — сказаў Джонсан.

Як вядома, спачатку праблема ўзнікла з-за адсутнасці спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША — новыя законы, у тым ліку і аб дапамозе Украіне, не маглі прымацца. У канцы кастрычніка ім быў абраны Майк Джонсан, прадстаўнік рэспубліканскай большасці і прыхільнік экс-прэзідэнта Дональда Трампа. Аднак рашэнне аб дапамозе Ізраілю і Украіне дагэтуль не прынятае (прэзідэнт ЗША Джо Байдэн амаль два месяцы таму зрабіў запыт на 106 млрд долараў, з якіх планавалася накіраваць на дапамогу Кіеву $60 млрд). Джонсан выступае за тое, каб гэтае фінансаванне было падзелена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі