Удзельнікаў мітынгу супраць расійскай авіябазы сёння выклікаюць у суд

Удзельнікаў мітынгу супраць расійскай авіябазы сёння выклікаюць у суд

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы адбудзецца разгляд справаў удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу “За мірную, нейтральную Беларусь”, які прайшоў 4 кастрычніка ў цэнтры Мінска. У суд выкліканыя старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, былы палітвязень Мікола Статкевіч, а таксама яшчэ некалькі актывістаў і грамадскіх дзеячаў.

Людзей, якія пратэставалі супраць стварэння ў Беларусі расійскіх авіябазаў, абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Судовыя працэсы над імі прызначаныя на розны час. Уладзімір Някляеў раней заявіў, што не пойдзе ў суд, бо не давярае беларускай судовай сістэме.

Нагадаем, што акцыя на плошчы Свабоды сабрала каля 400 чалавек. Праз два дні пасля яе правядзення кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў нашай краіне не будзе расійскіх авіябазаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі