Удзельнікі "антымайдана" патрабуюць грошай ад арганізатараў (відэа)
У нядзелю, 22 снежня, у Кіеве каля аднаго з офісаў Партыі рэгіёнаў пратэставалі некалькі дзясяткаў чалавек.
Яны сцвярджалі, што прымалі ўдзел у праўладным мітынгу ў Марыінскім парку, але пасля завяршэння акцыі не атрымалі абяцаных грошай. Заплаціць ім нібыта абяцалі, але справа зацягнулася.
Адзін з дэманстрантаў сказаў карэспандэнтам Радыё "Свабода", што яму за ўдзел у мітынгу запазычылі тысячу грыўняў.
Удзельнікі мітынгу ў падтрымку прэзыдэнта Віктара Януковіча ў Марыінскім парку Кіева ў нядзелю згарнулі свой намётавы гарадок, "каб сустрэць навагоднія святы ў коле сям’і". Яны заклікалі мітынгоўцаў на Майдане Незалежнасці зрабіць гэтак жа.
Фота — svaboda.org