Удзельнікі веча на Майдане асвісталі Віталя Клічко

Як перадае карэспандэнт УНІАН, свой выступ Клічко пачаў з хвіліны маўчання ў памяць загінулых у часе пратэстаў у Кіеве і вайскоўцаў, якія загінулі ў часе антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны.



Пасля гэтага Клічко сказаў, што Майдан вярнуў дэмакратыю ва Украіне, і краіне патрэбная поўная перазагрузка ўлады. Аднак пасля гэтых словаў мітынгоўцы пачалі выкрыкваць “Ганьба!” і асвісталі Клічко.


Зрэшты, палітык працягваў свой выступ.



Як паведамлялася раней, сёння а 12.00 на Майдане Незалежнасці ў Кіеве пачалося народнае веча. Арганізатары маюць намер абмеркаваць далейшы лёс Майдану.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі