Удзельнікі веча ў Кіеве склалі “наказ” прэзідэнту Парашэнку (відэа)
Веча збіраецца на Майдане Незалежнасці амаль кожную нядзелю.
Сёння ўдзельнікі мітынгу чакаюць прэзідэнта Пятра Парашэнку, інаўгурацыя якога прайшла напярэдадні, а таксама новага мэра Кіева Віталя Клічка.
Як перадае УНІАН, “наказ” зачытаў адзін са святароў са сцэны Майдану. У “наказе” ад імя народу Украіны Парашэнку просяць забяспечыць перш за ўсё “духоўнасць і мараль для ўсіх і кожнага”, забяспечыць, “каб закон быў адным для ўсіх” і “стварыць прававую дзяржаву на аснове агульначалавечых каштоўнасцяў”. Таксама ўдзельнікі веча спадзяюцца, што Парашэнка ўвасобіць новую нацыянальную ідэю — стварэнне Украіны як краіны роўных магчымасцяў.
У дакуменце новага прэзідэнта просяць забяспечыць магчымасць адклікання чыноўнікаў любой галіны ўлады. Таксама вядзецца пра неабходнасць дэцэнтралізацыі ўлады і бюджэтаў, а таксама пра ўстойлівае развіццё Украіны і яе эканомікі.