Удзельнікі веламарафона за мір "Парыж - Масква" прыбылі ў Мінск

На плошчы Перамогі веласіпедыстаў віталі прадстаўнікі сталічных улад, юныя спартоўцы і ветэраны Другой сусветнай. Пасля ўскладання кветак да помніка госці адправіліся на экскурсію, перадае БЕЛТА.
Пасля Мінска ўдзельнікі веламарафона возьмуць курс на Маскву. Яны пройдуць праз Жодзіна, Барысаў, Бярэзінскі запаведнік, Лепель, Оршу.

Велапрабег стартаваў 4 ліпеня ў Францыі. У нашу краіну пелетон прыбыў 8 жніўня з Літвы і праехаў праз Ашмяны, Гальшаны, Валожын і Заслаўе.

Па дарозе да ўдзельнікаў ужо далучылася каля двух дзясяткаў беларусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі