УЕФА не дазволіў "Дандалку" паставіць на стадыёне 1000 дадатковых месцаў
Матч паміж ірландскім клубам і барысаўскім БАТЭ пройдзе сёння ўвечары.
УЕФА не дазволіў ірландскаму футбольнаму клубу "Дандалк" паставіць дадатковыя 1000 месцаў на стадыёне "Орыэл Парк". Сёння там у рамках Лігі чэмпіёнаў пройдзе сустрэча ірландцаў з барысаўскім БАТЭ.
Усе 3200 квіткоў на матч ужо даўно раскупленыя, піша "Прессбол". Гаспадары хацелі павялічыць колькасць гледачоў. Аднак УЕФА даўно наклаў поўную забарону на выкарыстанне часовых трыбун на матчы пад сваёй эгідай.
Нагадаем, што БАТЭ сёння будзе змагацца за выхад у трэці раўнд футбольнай Лігі чэмпіёнаў з ірландскім “Дандалкам”. Матч, які пачнецца ў 21.45 паводле беларускага часу, пакажа ў жывым эфіры тэлеканал "Беларусь 5".
15 ліпеня на "Барысаў-Арэне" БАТЭ выйграў у ірландцаў з лікам 2:1.