Украіна нарошчвае пастаўкі электраэнергіі ў Польшчу і Беларусь

"Укринтерэнерго" ў кастрычніку павялічыла магутнасць паставак электраэнергіі ў Польшчу на 8,3% у параўнанні з вераснем — са 120 МВт да 130 МВт. Пра гэта са спасылкай на дырэктара прадпрыемства Валянціна Бандарэнку піша сайт агенцтва “Рынки&Бизнес”. Кошты на традыцыйных для Ўкраіны знешніх рынках з прыходам восені і павелічэннем попыту растуць, што прывяло да падвышэння прывабнасці нятаннай украінскай электраэнергіі.

Акрамя таго, па словах суразмоўцы агенцтва, "Укринтерэнерго" плануе ў кастрычніку павялічыць экспарт электраэнергіі ў Беларусь на 3,6% у параўнанні з мінулым месяцам — да 215 млн. КВт-ч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі