Украіна не гатовая экспартаваць збожжа праз Беларусь

Украіна не гатовая экспартаваць збожжа праз Беларусь

Украіна не гатова разглядаць пытанне экспартавання ўласнага збожжа праз Беларусь. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

"Што да Беларусі, гэтая інфармацыя адкрытая. Нам прапаноўвалі ехаць праз Беларусь чыгункай (экспартаваць збожжа). Мы нават разумеем, які аб'ём. Але мы разумеем, для чаго нам гэта прапаноўвалі. Мы пакуль не гатовыя ісці па гэтым фармаце і дапамагаць нашым "дружалюбным" суседзям", — прыводзіць яго словы hromadske.ua.

Прапанову экспартаваць украінскае збожжа праз Беларусь у балтыйскія парты агучыў генсакратара ААН Антоніу Гутэрыш. У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка прапанаваў, каб гэтыя ж парты былі адкрытыя і для беларускага транзіту — такім чынам былі б часткова скасаваныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Супраць гэтай ідэі публічна выступіла Святлана Ціханоўская

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі