Украіна патлумачыла, чаму беларусаў пачалі ўзмоцнена правяраць на мяжы
Украіна патлумачыла, чаму беларусаў пачалі ўзмоцнена правяраць на мяжы пры ўездзе на ўкраінскую тэрыторыю (і нават адмаўляць ва ўездзе). Прычына ў ваенных вучэннях, якія праводзяцца ў нашай краіне сумесна з Расіяй, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай. Ён адзначае, што знаходзіцца на сувязі з МЗС Украіны і робіць "усё магчымае, каб вырашыць гэтую сітуацыю".
Узмацненне мер кантролю Украінай у дачыненні беларусаў Офіс Ціханоўскай звязвае з дзейнасцю Аляксандра Лукашэнкі. Да грамадзян нашай краіны ўкраінцы пачынаюць ставіцца "як да магчымых акупантаў і ворагаў".
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі заявілі, што Украіна не паведамляла пра ўзмацненне кантрольных мер на мяжы ў дачыненні грамадзян нашай краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.