Украіна прапануе Беларусі будаваць разам нафтаправод "Адэса-Броды"

Украіна прапаноўвае Беларусі ўзяць удзел у будаўніцтве нафтаправода "Адэса-Броды". Пра гэта паведаміў украінскі пасол Ігар Ліхавы 21 жніўня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, кіраўніцтва Беларусі "не засталося безуважным, пытанне цяпер вывучаецца". "Тут ёсць і палітычны складнік, але эканамічная мэтазгоднасць і карысць у гэтым выпадку несумненная", — зазначыў Ліхавы.

Дыпламат падкрэсліў, што праект па пастаўцы каспійскай нафты ў краіны Балтыі "Адэса-Броды" набыў апошнім часам "яшчэ большую актуальнасць". Ліхавы таксама зазначыў, што Азербайджан ужо пацвердзіў, што гатовы пастаўляць нафту, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі