Украіна прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі — Reform

Ігар Кізім

Ігар Кізім

Украіна прызначыць спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі, піша Reform.by. Паводле звестак выдання, ім будзе Ігар Кізім.

Паведамляецца, што ў гэтым статусе Кізім ужо мусіў на мінулым тыдні прымаць удзел у сустрэчы Аб'яднанага пераходнага кабінета са спецпрадстаўнікамі Эстоніі, Швецыі, Польшчы і Літвы. Але яго прызначэнне з нейкіх прычынаў зацягнулася.

Кізім быў апошнім амбасадарам Украіны ў Беларусі — з лютага 2017-га па 22 чэрвеня 2023 года. Потым Зяленскі вызваліў яго ад пасады. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі