Украіна святкуе Дзень Незалежнасці — трансляцыя святочнага параду онлайн

Украіна святкуе Дзень Незалежнасці — трансляцыя святочнага параду онлайн

24 жніўня Украіна адзначае 25 гадоў з дня аднаўлення незалежнасці. З нагоды гэтага свята ў Кіеве пройдзе грандыёзны ваенны парад. У 10.00 канал Hromadske запусціць лайв-стрым парада — за імпрэзай можна будзе сачыць у інтэрнэце ў рэжыме рэальнага часу.

Пасля параду адбудзецца Марш Няскораных — шэсце людзей, якія страцілі блізкіх падчас падзеяў рэвалюцыі Майдана і ў ваенных дзеяннях на ўсходзе Украіны. Пачатак шэсця — у 12.00 і яго таксама можна паглядзець жыўцом.

25 гадоў таму, 24 жніўня 1991 года Вярхоўны савет Украінскай ССР прыняў акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Менавіта гэтая дата стала затым афіцыйным дзяржаўным святам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі