Украіна заклікала ЕС адказаць Расіі за захоп лётчыцы Надзеі Саўчанка

Цяпер ваенная лётчыца знаходзіцца ў следчым ізалятары ў расійскім горадзе Варонеж. Расійскі бок яе разглядае як падазраваную па справе аб забойстве расійскіх журналістаў. Улады Расіі адмаўляюць, што арганізавалі вываз Надзеі Саўчанка з Украіны, сцвярджаюць, што яна сама перайшла мяжу і была затрыманая.

Кіраўнік прадстаўніцтва Украіны пры ЕС Канстанцін Елісееў адзначае, што чарговае парушэнне Расіяй універсальных нормаў міжнароднага права павіннае стаць каталізатарам увядзення больш жорсткіх санкцый. Ён заклікае кіраўніцтва Еўракамісіі і Еўрапарламента "даць рашучую ацэнку згаданым дзеянням Масквы, праявіць прынцыповасць у адстойванні еўрапейскіх каштоўнасцяў". Украінскі дыпламат спадзяецца, што ЕС актыўна паўдзельнічае ў вызваленні грамадзянкі Украіны, інфармуе УНІАН.

РІА "Новости" паведамляе, што суд у Варонежы пакінуў Саўчанка пад вартай да канца жніўня. Яна знаходзіцца ў статусе абвінавачанай у пасобніцтве ў забойстве журналістаў у чэрвені пад Луганскам. Расійскія праваахоўнікі заяўляюць, што лётчыца карэктавала агонь украінскіх сілавікоў.

Фота — УНІАН, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі