Украіна зноў дазволіла беларусам жыць без віду на жыхарства 180 дзён
Кабінет міністраў Украіны працягнуў тэрмін дзеяння пастановы, якая дазваляе беларусам знаходзіцца ў краіне 180 дзён цягам года, паведамляе rbc.ua.
Такое правіла для нашых суайчыннікаў дзейнічала ў 2021 годзе, а цяпер будзе дзейнічаць і ў 2022-м.
Раней беларусы, як і прадстаўнікі іншых краінаў, маглі легальна знаходзіцца ва Украіне без віду на жыхарства толькі 90 дзён на працягу года.
Дарэчы, у Грузіі беларусы могуць знаходзіцца без дазволу 365 дзён на год.
Ва Украіне і Грузіі мноства нашых суайчыннікаў апынуліся пасля 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.