Украінцы гатовы галасаваць за любога, акрамя Януковіча (інфаграфіка)

Напярэдадні саміту Усходняга партнёрства меркаванні ўкраінцаў падзяліліся пароўну паміж Мытным саюзам і ЕС. У кастрычніку за ЕС было больш людзей, за Мытны саюз — наадварот, менш.

Рэйтынг Віктара Януковіча моцна ўпаў у пачатку 2011 года. Рэйтынг быў нізкі, але рос да моманту, пакуль Януковіч не адмовіўся падпісваць дамову аб асацыяцыі з ЕС. Яго бліжэйшы канкурэнт Віталь Клічко адстае толькі на працэнт.

Але спыненне еўраінтэграцыі кардынальна змяніла сітуацыю. Паводле новых сацыялагічных даследаванняў, Януковіч у другім туры прайграе выбары ўсім апазіцыйным кандыдатам, акрамя Юшчанкі.

Згодна са звесткамі сацыёлагаў, калі б выбары адбыліся сёння, то ў другі тур, хутчэй за ўсё, выйшаў бы Януковіч і Клічко. Апошні перамагае Януковіча ў другім туры з вялікім адрывам.

Лідар фракцыі "Бацькаўшчына" Арсеній Яцэнюк сказаў, што ўкраінская апазіцыя выставіць на выбары трох кандыдатаў. Той, хто выйдзе ў другі тур, атрымае неабмежаваную падтрымку ўсіх апазіцыйных сілаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі