Украінцы сцвярджаюць, што два іх самалёты збітыя ракетамі з Расіі (відэа)
Су-25 былі збітыя ў небе над вышынёй Саур-Магіла на Данбасе 23 ліпеня.
Прэс-служба Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны заявіла, што, паводле папярэдняй інфармацыі, ракеты былі запушчаныя з тэрыторыі Расіі. Яны патрапілі ў самалёты, калі яны былі на вышыні 5200 метраў.
Адзначаецца, што пераносныя зенітна-ракетныя комплексы, якія маюць тэрарысты, на такой вышыні не могуць нанесці шкоду самалётам. Раней паведамлялася, што лётчыкі паспелі катапультавацца.
Фота — ria.ru