Украінцы зрабілі мішэні з выявай Стралкова (фота)
Актывісты ініцыятыўнай групы "Бі падлюку" перададуць гэтыя навучальныя мішэні на Данбас у зону антытэрарыстычнай аперацыі.
На адной з мішэняў Стралкоў трымае ў закладніках маленькую дзяўчынку. На другім варыянце мішэні Стралкоў трымае маладую жанчыну, пагражаючы ёй пісталетам, інфармуе УНІАН.
Аўтары ідэі паведамілі, што мішэні для трэніровак ўжо перададзеныя ў друк. Потым тэставыя варыянты будуць адпраўленыя на ўсход, каб ўкраінскія салдаты на іх адпрацоўвалі сваю трапнасць.
Актывісты кажуць, што гатовыя зрабіць мішэні і з іншымі кіраўнікамі баевікоў.
Фота з сацыяльных сетак