Украінка расказала, як у палоне ёй адрэзалі палец, свідравалі косці (відэа)

Яна распавяла пра жорсткія катаванні, якой ёй давялося перажыць. Жанчына вярнулася дахаты без фалангі пальца.

Ірына Байко трапіла ў рукі тэрарыстаў у сярэдзіне чэрвеня, калі з сябрамі везла на Луганшчыну прадукты для ўкраінскіх вайскоўцаў. Машыну спынілі "данскія казакі".

"Гэта сапраўдныя каты, — распавядае жанчына. — Катавалі вельмі жорстка. Білі гумовымі палкамі з металічнымі стрыжнямі, малаткамі, свідравалі косткі электрычным дрылём. Устаўлялі лыжкі пад павекі, спрабуючы вымаць вочы. Цяпер адно вока ў мяне амаль не бачыць. Каб адвесці пагрозу ад хлопчыкаў і дзяўчынак, я сказала, што з'яўляюся кіраўніком групы, якая выконвае дабрачынную місію. "Ты, сука, прывезла "укропам" жрачку, і гэта называеш дабрачыннай місіяй?" — крычалі тэрарысты, не перастаючы здзекавацца. Да раніцы ў мяне проста не было твару — ён распух і ператварыўся ў крывава-сіняе месіва...".

Палец на руцэ тэрарысты адрэзалі Ірыне нажніцамі ў першую ж ноч. Яна кажа, што білі за кожнае ўкраінскае слова, інфармуе obozrevatel.com.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі