Украінка вывучыла беларускую мову праз каханне да палітвязня

Незвычайнае каханне падчас вайны і рэпрэсій / vk.com/gomeltoday
Незвычайнае каханне падчас вайны і рэпрэсій / vk.com/gomeltoday

Украінка Дана вывучыла беларускую мову праз каханне да палітвязня Мікіты Слепянка, які знаходзіцца ў калоніі ў Беларусі, піша homeldays.org. Адміністратар культурніцка-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans за кратамі з красавіка 2022 года. У верасні за "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраванне ім" яго асудзілі на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзяўчына чакае яго ва Украіне.

"Беларуская мова спачатку была дзіўная для мяне, бо не падобная ні на расійскую, ні на ўкраінскую, — распавядае Дана. — ...Спачатку мне падавалася, што ў Беларусі ўсе беларускамоўныя. А ў 2019 годзе я даведалася, што гэта не так... У 2021 годзе пачаліся стасункі з хлопцам, які з Беларусі. Вывучыла беларускую мову недзе месяцы за два, каб даказаць яму, што я чагосьці вартая... Я проста глядзела, як пішуць іншыя беларусы ў чатах. Размаўляла праз перакладнік спачатку, потым сама. Мой хлопец навучыў мяне беларускай мове. Я пытала, калі нейкія словы былі незразумелыя. Праз размовы вывучыла... Таксама чытала мастацкую літаратуру, нейкія фільмы глядзела".

Украінка кажа, што цікавасць да беларускае мовы "болей не адпускае". "Часам здаецца, што беларускай мовы ў маім жыцці цяпер нават болей, чым украінскай", — прызнаецца яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі