Украінскага амбасадара ў Мінску адклікалі ў Кіеў для кансультацый

Як перадае УНІАН, пра гэта паведаміў 24 сакавіка на брыфінгу дырэктар Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс. Акрамя таго, украінскі бок накіраваў у Беларусь дыпламатычную ноту. У ёй адзначаецца, што такія выказванні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ідуць уразрэз з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, пазіцыяй большасці краін свету, якія асудзілі дзеянні Расіі адносна анэксіі Крыма.



Нагадаем, што 23 сакавіка пасля галасавання на мясцовых выбарах кіраўнік Беларусі зрабіў шэраг гучных заяваў. У прыватнасці, ён заявіў, што Крым "дэ-факта сёння — частка Расіі". "Можна прызнаваць гэта ці не прызнаваць, але ад гэтага нічога не зменіцца", — дадаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі