Украінская авіяцыя знішчыла "Град" баевікоў
30 ліпеня ў першай палове дня авіяцыя нанесла шэраг кропкавых удараў па баевіках на ўскраінах Макееўкі.
Пры гэтым былі знішчаныя ваенная тэхніка і ўмацаванні баявікоў. Пра гэта паведаміў спікер украінскага Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Андрэй Лысенка, піша censor.net.ua.
Лысенка паведаміў, што ёсць інфармацыя наконт знішчэння ўстаноўкі "Град", усталяванай каля тэрыкона шахты імя Кірава. Ён таксама падкрэсліў, што быў ліквідаваны ўмацаваны блокпост баевікоў каля Макееўкі. Звесткі наконт стратаў праціўніка ў тэхніцы і жывой сіле яшчэ ўдакладняюцца.
Ілюстрацыйнае фота — niann.ru