Украінскі міністр абароны паразмаўляў з беларускім пра "балявыя кропкі"
14 лютага міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў затэлефанаў беларускаму міністру Віктару Хрэніну.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, падчас размовы бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў ваеннай сферы, наяўныя "балявыя кропкі", а таксама канкрэтныя крокі па ўмацаванні атмасферы даверу і бяспекі ў рэгіёне.
Як удакладняе прэс-служба ўкраінскага Мінабароны, абмяркоўвалася, як пазбегнуць магчымых інцыдэнтаў падчас вайсковых вучэнняў. Таксама міністры гаварылі пра ўзаемнае інфармаванне пра пазаштатныя сітуацыі.
Кіраўнікі вайсковых ведамстваў дамовіліся, што беларускі вайсковы аташэ наведае ўкраінскія вучэнні "Мяцеліца-2022", а ўкраінскі — беларуска-расійскія вучэнні "Саюзная рашучасць — 2022".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.