Украінскі "Правы сектар" адмаўляецца захоўваць "фальшывае перамір'е"
Пра гэта заявіў лідар нацыянал-радыкальнага аб'яднання Дзмітрый Яраш.
Пра перамір'е ў ноч на 20 лютага дамовіліся кіраўнікі трох апазіцыйных парламенцкіх фракцый з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам.
На сваёй старонцы ў фэйсбуку Яраш назваў перамір'е фальшывым і афіцыйна заявіў, што "Правы сектар" не падпісваў ніякіх пагадненняў і ні з кім ні пра што не дамаўляўся, інфармуе lenta.ru.
У "Правы сектар" уваходзяць такія арганізацыі, як "Трызуб", "Патрыёт Украіны", "Белы молат" і УНА- УНСО. Гэтае аб'яднанне называюць радыкальным крылом Еўрамайдана, яго прадстаўнікі прымалі актыўны ўдзел у антыўрадавых акцыях у Кіеве ды іншых гарадах Украіны.
Фота з сацыяльных сетак