Украінскі “Сокал” спрабуе прабіцца на Кубак Беларусі

Кіеўскі хакейны клуб “Сокал”, якому бракуе гульнёвай практыкі ў другой палове жніўня, плануе звярнуцца ў Беларускую федэрацыю хакею з прапановай наконт уключэння каманды ў склад удзельнікаў чарговага розыгрыша Кубка Беларусі. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба. У чэрвені “Сокал” ужо выходзіў на ФХРБ з такой просьбай, але ж атрымаў адмову: спіс удзельнікаў турніру быў цалкам укамплектаваны. Але ж цяпер пасля таго, як “Керамін” спыніў сваю дзейнасць, вызвалілася месца ў Кубку краіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі