Украінскі ўрад дазволіў выкарыстоўваць вадамёты ў мароз
Кабінет міністраў унёс адпаведныя змены ў інструкцыі МУС.
Цяпер дазваляецца выкарыстоўваць вадамёты ў мінусавую тэмпературу і абмяжоўваць рух транспарту і доступ людзей да пэўных установаў.
Як паведамляе unian.net, зараз артыкул 16 "Правілаў прымянення спецыяльных сродкаў пры ахове грамадскага парадку" выглядае наступным чынам:
"Вадамёты прымяняюцца работнікамі міліцыі для спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку, адбіцця нападу на будынкі, памяшканні, будынкі і транспартныя сродкі незалежна ад іх прыналежнасці, абароны грамадзян і самаабароны ад нападу і іншых дзеянняў, якія ствараюць пагрозу іх жыцця, здароўю, жылля або маёмасці".
У старым тэксце правілаў існавала абмежаванне ў 0 градусаў.
Таксама Кабмін дазволіў праваахоўнікам абмяжоўваць рух транспарту і доступ людзей да пэўных установаў.
Фота — unian.net