Украінскім войскам дазволілі ўжываць артылерыю ў раёне Мар'інкі
Такое рашэнне прыняў Генштаб Украіны.
Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны дазволіў сілам Антытэрарыстычнай аперацыі ўжываць артылерыю ў раёне Марінкі і Краснагораўкі, перадае УНІАН.
Як паведамляе прэс-служба Генштаба, гэтае рашэнне было прынята для таго, каб пазбегнуць стратаў сярод украінскіх вайскоўцаў. У Генштабе кажуць, што ўкраінскі бок папярэдзіў пра сваё рашэнне ўсіх партнёраў. Ужыванне артылерыі, якая дагэтуль была адведзеная ў тыл у адпаведнасці з Мінскімі дамоўленасцямі, у Генштабе называюць вымушаным.
Нагадаем, сёння зранку сепаратысты пачалі наступ у раёне Данецка. Пазней у Мар'інку, дзе адбываюцца ўзброеныя сутычкі з баявікамі, прыбыло падмацаванне Узброеных Сіл Украіны. Тым часам міністр абароны Украіны Сцяпан Паўтарак заявіў, што ваенныя без стратаў спынілі наступ баевікоў на Мар'інку.
СМІ: Пад Данецкам аднавіліся баі (відэа)
Фота — УНІАН