Украінскія памежнікі распавялі, як вылічвалі патэнцыйных "майданшчыкаў"
Такіх людзей яны не пускалі праз мяжу.
Як паведаміў тэлеканалу “Варяг” намеснік камандзіра пінскай памежнай часці Сяргей Жылінскі, падчас народных хваляванняў ва Украіне яго ўкраінскія калегі абмяжоўвалі ўезд у краіну патэнцыйных удзельнікаў Майдану. Напрыклад, некалькі беларусаў, якія спрабавалі праехаць на тэрыторыю суседняй дзяржавы праз памежны пункт Верхні Церебяжкоў, вярнулі ў Беларусь. Падставай сталі турыстычныя намёты, якія везлі з сабой нашыя суайчыннікі.
Фота — kontrakt-pdru.at.ua