Украінскія памежнікі спынілі беларуса з наркотыкамі

Украінскія памежнікі спынілі беларуса з наркотыкамі

У ноч на 1 лістапада ў аўтамабільным пункце пропуску "Новыя Ярылавічы" памежнікі Чарнігаўскага атрада выявілі кантрабанду наркотыкаў, перадае УНН.

Памежнікі правяралі рэйсавы аўтобус "Кіеў — Мінск", калі на аднаго з пасажыраў спрацаваў службовы сабака, натрэніраваны на пошук наркатычных сродкаў. У 28-гадовага грамадзяніна Беларусі пад вопраткай на целе работнікі пункта пропуску знайшлі папяровы скрутак з рэчывам расліннага паходжання шэра-зялёнага колеру. Паводле папярэдніх звестак, гэта была марыхуана. Агульная вага наркотыкаў склала каля 100 грамаў.

Фота: medcannabis.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі