Украінскія сілавікі пайшлі ў контратаку: затрыманыя дзясяткі людзей (відэа)

У Сумах байцы ўнутраных войскаў "зачысцілі" мясцовы Майдан. Пасля яны ўварваліся ў заняты пратэстоўцамі будынак абласной дзяржадміністрацыі, дзе знаходзілася каля 50 чалавек. Ёсць затрыманыя і параненыя, інфармуе тэлеканал ТСН.
 

У Чаркасах адбылася правакацыя супраць аўтамайданаўцаў, якія прыехалі з Кіева. Калі тыя выйшлі з аўтамабіляў, каля дзясятка чалавек, верагодна, правакатараў, атакавалі будынак абласной дзяржадміністрацыі. Яны кінулі ў яго бутэльку з "кактэйлем Молатава". Адразу ж з'явіліся байцы "Беркута" (да 300 чалавек), якія напалі на аўтамайданаўцаў. Паведамляецца, што толькі адзін аўтамабіль здолеў вырвацца.
 

У Днепрапятроўску сілавікамі было затрымана 37 чалавек. Іх вінавацяць у "масавых беспарадках". У Васількаве данецкі "Беркут" вырваўся з аблогі пратэстоўцаў, збіў людзей і паехаў на Кіеў.


"Зачыстка" мясцовага Майдана напярэдадні адбылася ў Запарожжы. У нядзелю там на мітынг сабраліся каля 10 тысяч чалавек. Калі ўвечары засталося мала людзей, іх атакавалі і разагналі. На сёння ў міліцыю выклікана 50 чалавек.

 

Тым часам, міністар юстыцыі Алена Лукаш патрабуе вызвалення будынка Міністэрства юстыцыі, які напярэдадні захапілі актывісты арганізацыі "Супольная справа". Яна пагражае, што запатрабуе ўвядзення ў краіне надзвычайнага становішча. Віталь Клічко спрабаваў пераканаць актывістаў вызваліць будынак, але безпаспяхова.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі