Украінскую спявачку Джамалу абвясцілі ў вышук у Расіі
![Джамала](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/dzamala-2011-1.jpg.webp?itok=IHJ4n8Q7)
Джамала / Reuters
МУС Расіі абвясціла ў вышук украінскую спявачку Джамалу. Звесткі пра гэта з'яівілся ў базе ведамства.
Яе вінавацяць у "распаўсюдзе фэйкаў пра расійскую армію" — так у Расіі характарызуюць усе паведамленні пра вайну супраць Украіны, якія адрозніваюцца ад афіцыйнай лініі.
Джамала мае крымска-татарскае паходжанне, яе песня "1944" — пераможца Еўрабачання 2016 года была прысвечаная дэпартацыі народа з Крыма.
![Украінскую спявачку Джамалу абвясцілі ў вышук у Расіі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dzamala-2011.png.webp?itok=AH73RMRD)
Джамалу абвясцілі ў вышук у Расіі
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.