Уладальнікам Карты паляка абяцаюць вялікую фінансавую падтрымку ад Польшчы

Уладальнікам Карты паляка абяцаюць вялікую фінансавую падтрымку ад Польшчы

У Польшчы рыхтуюцца папраўкі ў закон аб Карце паляка. Калі ўладальнікі Карты паляка вырашаць звязаць сваё жыццё з Польшчай, то яны змогуць атрымаць фінансавую падтрымку з боку дзяржавы. Пра гэта паведамляе radiopolsha.pl са спасылкай на газету Rzeczpospolita.

Дзяржава часткова прафінансуе арандаванае жытло ў памеры шасці сярэднестатыстычных заробкаў на кожнага чальца сям'і. Цяпер сярэдні заробак у Польшчы складае крыху менш за 4000 злотых (915 еўра). У суме кожны ў сям'і атрымае больш за 23 тысячы злотых (5400 еўра).

На ўладкаванне месца жыхарства і астатнія патрэбы ўладальнік Карты паляка зможа атрымаць два сярэднестатыстычныя польскія заробкі. Гэта складзе каля 8000 злотых (1831 еўра). На рамонт кватэры ў праекце прадугледжана 4120 злотых (968 еўра) на чалавека.

Акрамя таго, калі папраўкі ў закон будуць прынятыя, этнічныя палякі змогуць таксама разлічваць, што дзяржава аплоціць курсы польскай мовы і прафесійныя курсы.

У праекце закона прапануецца таксама аплочваць праезд у Польшчу для грамадзян краін СНД і краін Балтыі з Картай паляка. Але, адзначаюць польскія СМІ, гэты пункт паправак, хутчэй за ўсё, не будзе прыняты Соймам.

Цяпер Карту паляка маюць 160 тысяч чалавек з постсавецкіх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі