Улады Беларусі вырашылі прадаваць "фамільнае срэбра"

Пра запланаваны продаж акцый прадпрыемстваў на аўкцыёнах і па конкурсе абвясціў на сваім сайце Дзяржаўны камітэт па маёмасці. У пераліку больш за 80 прадпрыемстваў, у тым ліку і некаторыя прадстаўнікі "фамільнага срэбра" нацыянальнай эканомікі, адзначае "Ежедневник".



Да продажу на аўкцыёнах прапануюцца акцыі 50 прадпрыемстваў. Сярод іх — "Івацэвічыдрэў", "Віцебскдрэў", Віцебскі прыборабудаўнічы завод, "Бярозатара" ды іншыя.



Паводле конкурсу прадаюцца акцыі 33 прадпрыемстваў, у тым ліку "Мазырскага НПЗ", "Гарызонта", "БАТЭ — кіруючая кампанія холдынгу "Аўтакампаненты". Прычым улады гатовыя прадаць увесь свой пакет 42,76% у ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод". Балансавы кошт пакета на 1 студзеня 2013 года складала 4 677 462 млн рублёў. Нагадаем, што рэшта пакета акцый Мазырскага НПЗ на парытэтных пачатках належыць "Газпрам нафце" і "Раснафце".



Заяўкі будуць разгледжаныя спецкамісіяй Дзяржкаммаёмасці. Яна падрыхтуе прапановы кіраўніку дзяржавы, за якім і будзе апошняе слова.
 

Заіка: Пры пагрозе дэвальвацыі Беларусь можа прадаць "фамільнае срэбра"
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі