Улады Мінска забаранілі гей-прайд
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт рашэнне аб забароне шэсця Славянскага гей-прайда. Арганізатары мерапрыемства былі паінфармаваныя пра гэта лістом ад 7 траўня за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Ціцянкова. У адказе ўладаў на заяву аб правядзенні шэсця адзначаецца, што адмова грунтуецца на артыкуле 9 Закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь". Згодна з ім, "правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца на адлегласці менш за 200 метраў ад падземных пешаходных пераходаў, станцый метрапалітэна".
Правядзенне "Славянскага гей-прайда" планавалася ў суботу, 15 траўня, па маршруце: пляцоўка перад будынкам філармоніі — праспект. Незалежнасці — пляцоўка перад будынкам Нацыянальнай акадэміі навук. Зараз беларускія сэкс-меншасці разглядаюць два альтэрнатыўныя варыянты правядзення парада: каля Мінгарвыканкама і каля Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, паведамляе сайт GayBelarus.