Улады падрыхтавалі праект рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску
Чырвоны касцёл
Улады нарэшце падрыхтавалі праект рэканструкцыі будынка касцёла Святых Сымона і Алены — вядомага ў Мінску Чырвонага касцёла. Праект, як паведамляецца, "запушчаны ў працу".
Праектна-каштарысная дакументацыя па рэканструкцыі цяпер праходзіць усе неабходныя ўзгадненні. Пачатак будаўнічых работ плануецца ў першым квартале 2024 года.
У ноч на 26 верасня 2022 года ў Чырвоным касцёле адбыўся невялікі пажар. Пасля гэтага будынак спярша закрылі для святароў і вернікаў, а потым улады і ўвогуле забралі будынак у католікаў.
Як заўважылі вернікі, з таго часу ў будынку не праводзіліся ніякія работы. Тым не менш гарадскія ўлады заяўлялі, што там адбываецца рэканструкцыя і "працы не спыняліся ні на адзін дзень".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.