Улады сцягваюць у Кіеў рэзервы — спецназ з Адэсы і Данецка

Як паведамляе УНІАН, раніцай у пятніцу з Адэсы ў сталіцу паехаў спецаўтобус з байцамі спецназа Міністэрства даходаў і збораў. Агулам іх 15 чалавек, усе — ў поўным баявым абмундзіраванні. Нібыта, падобныя групы паехалі ў Кіеў і з шэрагу іншых абласных цэнтраў. Дакладна вядома пра 10 аўтобусаў з міліцыянтамі, якія паехалі ў Кіеў з Данецка. Яны мусяць змяніць іншых міліцыянтаў, якія стрымліваюць пратэстоўцаў у цэнтры горада.



Нагадаем, уначы на пятніцу з Адэсы выехалі ў сталіцу 5 аўтобусаў з 200 вайскоўцамі ўнутраных войскаў. Хлопцы з мясцовага "Правага сектара" прабілі колы ў аўтобусах, але спыніць калону не змаглі.
 

Байцоў спецпадраздзялення "Грыфон" блакуюць у львоўскай псіхлякарні
 

Некаторыя байцы львоўскага "Беркута" падалі ў адстаўку (відэа)
 

Фота — УНІАН, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі