Улады забаранілі вывозіць з Беларусі пшаніцу

Ураджайнасць сёлета невысокая / Unsplash
Ураджайнасць сёлета невысокая / Unsplash

Урад вырашыў на паўгода абмежаваць вываз з Беларусі збожжавых. У пералік, зацверджаны Саўмінам, уваходзяць пшаніца, жыта, ячмень, кукуруза, грэчка, насенне рапсу і г.д.

Вывозіць збожжавыя з Беларусі нельга ў тым ліку і ў іншыя краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Выключэнне — транзітам або ў якасці прыпасаў.

Абгрунтавання ў пастанове Саўміна няма, таму прычыны забароны не вядомыя.

Уборка збожжавых у Беларусі набліжаецца да завяршэння. Пры гэтым паказчыкі прыкметна горшыя, чым былі ў мінулым годзе. Напрыклад, сярэдняя ўраджайнасць складае 30,5 ц/га, а ў 2020-м яна складала 37,3 ц/га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі