Уладыка Філарэт супраць смяротнага пакарання (відэа)
"Гэта грэх забойства", — заявіў ужо былы кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы.
З'явіўся відэаролік, зроблены рэжысёрам, аніматарам Юліяй Рудзіцкай па ідэі Андрэя Дзмітрыева і Юліі Ляшкевіч. Ён створаны на замову Penal Reform Int. і Беларускага Хельсінскага камітэта пры падтрымцы Еўракамісіі.
"Мы, хрысціяне, не можам апраўдваць пакаранне смерцю. Бо гэта грэх забойства. Не мы, грэшныя людзі, падаравалі жыццё чалавеку, не нам і пазбаўляць чалавека існавання", — такія словы мітрапаліта Філарэта цытуюцца ў відэароліку.